Грашовыя пераводы беларусаў з Расіі рэкордна ўпалі

Нерэзідэнты пералічылі ў студзені-сакавіку гэтага года з Расіі ў Беларусь 10,884 млн долараў. І гэта самы нізкі паказчык з 2009 года.

usd_4.jpg

У першым квартале 2020 года пералічэнні беларусаў скараціліся больш чым на трэць у параўнанні са студзенем-сакавіком 2019 года.
Гэтыя дадзеныя прывёў Цэнтрабанк Расіі, які даследваў трансгранічныя аперацыі фізічных асоб у першыя месяцы распаўсюджвання пандэміі каронавіруса ў краіне. У рамках падліку ўлічваліся безнаяўныя пералічэнні (паступленні), якія рабіліся з адкрыццём або без адкрыцця рахунку праз крэдытныя арганізацыі, у тым ліку пераводы сродкаў праз плацёжныя сістэмы.
Паводле дадзеных Цэнтрабанка, нерэзідэнты пералічылі ў студзені-сакавіку гэтага года з Расіі ў Беларусь 10,884 млн долараў. Гэта самы нізкі паказчык за апошнія 12 гадоў: ніжэй ён быў толькі ў першым квартале 2009 года, у якім у Беларусь паступіла 10,1 млн даляраў.
У параўнанні з першым кварталам 2019 года грошай стала менш на 31,8% (паказчык у студзені-сакавіку 2019 году — 15,958 млн долараў). У параўнанні з апошняй чвэрцю мінулага года — на 25,1% (14.542.000 долараў).
Прыкметна скараціўся сярэдні чэк пераводаў. Калі ў першым квартале 2019 года ён быў 293 долары, перад апошнім Новым годам 252 долара, то ў студзені-сакавіку гэтага года — 242 долара.
Паступовае прыпыненне эканамічнай дзейнасці, якое з-за распаўсюджвання пандэміі пачалося ў Расіі з вясны, знайшло адлюстраванне на сукупных сумах адлічэнняў нерэзідэнтаў. Калі ў першым квартале мінулага года яно складала амаль 1,8 млрд долараў, то ў першыя тры месяцы гэтага года ледзь перавысіла 1,5 млрд. долараў. Сярэдні чэк пераводаў зменшыўся з 448 да 416 долараў.
Менш сталі пераводзіць грошай дадому не толькі беларусы, але і гастарбайтэры практычна з усіх краін. Напрыклад, ва Ўзбекістан які традыцыйна з'яўляецца галоўным пастаўшчыком працоўных рук на расійскі рынак, пераводы скараціліся з 478, 1 млн да 424,2 млн долараў. Менш паступіла грошай у першыя месяцы гэтага года ў Таджыкістан (было 210,8 млн — стала 205,4 млн долараў) і Кыргызстан (102,1 млн замест леташніх 195,6 млн долараў).
Паводле Заўтра тваёй краіны