Інфляцыя ў Беларусі ў жніўні склала 0,1%

У Беларусі індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў жніўні ў параўнанні з ліпенем гэтага года склаў 100,1%, са снежнем 2012 года — 108,2%. Пра гэта паведамілі ў Белстаце. Індэкс цэн на харчовыя тавары ў жніўні ў параўнанні з ліпенем склаў 99,4%, са снежнем мінулага года — 106,9%.



yhh4ji_w465h262.jpg

З харчовых тавараў больш за ўсё ў жніўні выраслі цэны на пшанічную муку — на 3,3%, на яйкі — 2,3%, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 2%, тытунёвыя вырабы і рыбныя кансервы — на 1,4%, алей — на 1,2%, крупы і бабовыя — на 1%, масла і кандытарскія вырабы — на 0,8%, алкагольныя напоі — на 0,7%.

 Як паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце, у жніўні ў параўнанні з ліпенем знізіліся цэны на бульбу — на 28,1%, гародніну — на 20%, садавіну — на 5,3%, мяса і птушку — на 0,2%, гарбату — на 1%.

 Паводле звестак Белстата, цэны на нехарчовыя тавары ў жніўні ў параўнанні з ліпенем павысіліся на 0,6%, са снежнем 2012 года — на 3,5%. 

Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў жніўні ў параўнанні з ліпенем склаў 101,1%, са снежнем 2012 года — 119,2%. 

Як перадаваў Тэлеграф, урадам Беларусі пастаўлена задача знізіць інфляцыю ў 2013 годзе да 12%, разам з задачай росту ВУП на 8,5%.

telegraf.by