Іосуб распавёў, чаму бензін у Беларусі можа даражэць яшчэ 50 разоў
Беларускі эканаміст Вадзім Іосуб распавёў, да якога ўзроўню будзе расці цана аўтамабільнага паліва ў Беларусі.
Пры гэтым, паводле словаў Вадзіма Іосуба, павышэння цаны бензіну ў Беларусі «вельмі мала карэлююць з паводзінамі сусветных нафтавых цэнаў», піша telegraf.by.
«Мы ўжо згадалі падзенне ў ліпені-жніўні нафты Brent з 77 да 65 долараў за барэль. Тым не менш такое досыць інтэнсіўнае падзенне не перашкаджала рэгулярна павышаць цэны на паліва ў Беларусі», — распавёў ён.
Па словах Вадзіма Іосуба, палітыка павышэння цэнаў працягнецца.
«Думаю, можна чакаць гэта, як мінімум, да выхаду цаны літра да эквіваленту ў 1 долар. Гэта значыць, яшчэ трэба будзе прайсці нармальны шлях — каля 50 капеек. Што будзе, калі цана паліва выйдзе на гэты ўзровень, пакуль застаецца загадкай», — заявіў эканаміст.
Нагадаем, з 21 верасня ў 28-ы раз з пачатку года падаражэла аўтамабільнае паліва. Як заўсёды, на 1 капейку.
«Змяненне цаны маторнага паліва з 21 верасня 2021 года абумоўлена ростам сусветных каціровак нафты, сярэдняе значэнне якіх з 1 да 17 верасня дасягнула 73 долараў ЗША за 1 барэль і ў параўнанні з узроўнем студзеня 2021 года вырасла на 33 працэнты», — паведамілі з гэтай нагоды ў «Белнафтахіме».