Як галандскі досвед можа ўжыць у дачыненні да Беларусі?

Глыбокі эканамічны крызіс у Беларусі дае надзею, што рэформы ў краіне ўсё-такі будуць праведзеныя, падзяецца Віталь Рымашэўскі.

1497864483_img_20170616_142348.jpg

У Мінску прайшоў круглы стол на тэму «Эфектыўная сельская гаспадарка ў сучасным свеце. Досвед Нідэрландаў для Беларусі», арганізаваны Інстытутам развіцця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Усходняй Еўропы/IDSM-BEE.

 Асноўным дакладчыкам на мерапрыемстве быў прэзідэнт Галандскай асацыяцыі вытворцаў цыбулі, член праўлення Yara International Гійсбрэхт Гюнтэр. Таксама ў круглым стале ўдзельнічалі сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, кіраўніц Сацыяльна-хрысціянскага руху Вольга Кавалькова, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ганна Канапацкая, часовы павераны ў справах Нідэрландаў у Беларусі Паўл ван Ооствейн, Старшыня Рады «Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва» Уладзімір Карагін, дырэктар міжканфесійнай місіі «Хрысціянскае сацыяльнае служэнне» Мікалай Матрунчык, старшыня праўлення Беларускага грамадскага аб'яднання фермераў Канстанцін Ярмоленка і іншыя.

Падчас мерапрыемства быў прэзентаваны даклад аб сістэме сельскай гаспадаркі Нідэрландаў, аб узаемадзеянні фермераў і дзяржавы, а таксама было абмеркавана тое, як галандскі досвед можа ўжыць у дачыненні да Беларусі. Запланаваны далейшы шэраг сустрэч. Ганна Канапацкая пагадзілася лабіяваць прапановы беларускіх фермераў перад уладамі Беларусі.


"Сітуацыя, калі беларуская эканоміка знаходзіцца ў глыбокім эканамічны крызісе, дае надзею, што рэформы ў краіне ўсё-такі будуць праведзеныя. Звычайна рэформы тармозяць чыноўнікі, якія далёкія ад бізнэсу. І актыўны ўдзел вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, незалежных фермераў, уладальнікаў прыватных гаспадарак мусіць быць скіраваны на рэфармаванне беларускага заканадаўства дзеля росквіту нацыянальнай сельскай гаспадаркі. Мы мусім кіравацца еўрапейскім досведам і арыентацыяй на беларускіх вытворцаў і спажыўцоў сельскагаспадарчай прадукцыі”, — адзначыў Віталь Рымашэўскі.

"Рэформы магчымыя, калі ёсць кансэнсус сярод зацікаўленых бакоў: і фермераў, і чынавенства, і заканадаўчай улады. Неабходна рухацца ў гэтым кірунку, бо праблема неэфектыўнай эканомікі закранае ўсіх незалежна ад палітычных поглядаў”, — заявіла Вольга Кавалькова.

 bchd.info