Кампанія «Rolls Royce» спыняе супрацоўніцтва з «БелАЗам»

З 22 чэрвеня 2021 года адзін з асноўных пастаўшчыкоў рухавікоў на «БелАЗ» — «Rolls Royce Group» — спыніў усе аперацыі з «БелАЗам» і любымі кліентамі, якія належаць або часткова належаць «БелАЗу».

img_19271_large.jpg


Гэтую інфармацыю «Rolls Royce Group» паведаміла прафесійнаму Саюзу беларусаў у Вялікабрытаніі (PUBB). Раней пастаўкі ішлі праз іх нямецкую даччыную кампанію «MTU Friedrichshafen GmbH».

«Мы сур'ёзна ставімся да ўсіх кантактаў і праводзім расследаванні ў адпаведнасці з нашымі працэдурамі. Па завяршэнні нашага расследавання "Rolls Royce" прыняла меры ў адпаведнасці са сваім кодэксам паводзін, карпаратыўнымі каштоўнасцямі і юрыдычнымі абавязацельствамі. Такім чынам, у адпаведнасці з нядаўнімі санкцыямі ЕС, уведзенымі ў дачыненні да "БелАЗа", з 22 чэрвеня 2021 года "Rolls Royce" спыніў усе аперацыі з "БелАЗам" і любымі кліентамі — якія належаць або часткова належаць "БелАЗу"», — адказала кампанія «Rolls Royce».