У Брэсце суддзя спыніў справу аб адзенні «па схеме БЧБ» на балконе

У Брэсце суддзя спыніў справу аб адзенні БЧБ-колераў на балконе. На жанчыну быў складзены пратакол пра «парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота


28 чэрвеня яе адміністрацыйную справу ў Ленінскім судзе Брэста разглядаў суддзя Аляксандр Семянчук, перадае «Еўрарадыё». Паводле слоў жанчыны, у траўні яна развесіла сушыцца бялізну і не звярнула ўвагу на спалучэнне белага і чырвонага колераў. Аднак міліцыянеры ўвагу звярнулі і склалі пратакол. Жанчыну не затрымлівалі, але праверылі яе тэлефон. Нічога «пратэставага» не знайшлі.

Суддзя Семянчук пастанавіў адміністрацыйны працэс спыніць. Рэдкі выпадак для сённяшняй Беларусі. Звычайна за такое «парушэнне» даюць арышт ці штраф.