Лідару АГП прад’явілі абвінавачванне ў разгалошванні дадзеных

Лідару Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалаю Казлову прад'явілі абвінавачванне па справе аб разгалошванні дадзеных папярэдняга расследавання па артыкуле 407 Крымінальнага кодэкса. З яго ўзятая падпіска аб нявыездзе.

210022509_4126972057349237_5728629835755901663_n_1.jpg


Раней паведамлялася, што Мікалай Казлоў праходзіць сведкам па крымінальнай справе Каардынацыйнага савета па ч. 3 арт. 361 КК, паведамляе REFORM.by.

Пасля допытаў ён неаднаразова адмаўляўся даваць падпіску аб невыдаванні. 25 сакавіка яму далі 15 сутак арышту па артыкуле 24.3 КоАП (непадпарадкаванне).