Грошы за перасячэнне мяжы пачалі браць і ў Брэсцкай вобласці
З 1 ліпеня грошы за перасячэнне мяжы транспартнымі сродкамі ў пунктах пропуску пачалі браць і ў Брэсцкай вобласці, паведамляе «Еўрарадыё».

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
З 1 ліпеня пачало дзейнічаць рашэнне Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў аб увядзенні мясцовага збору, прынятае яшчэ ў траўні. Стаўка збору — адна базавая велічына (29 рублёў) з аўтамабіля. Пры гэтым не важна, колькі пасажыраў знаходзіцца ў транспартным сродку.
Першай вобласцю, дзе пачаў дзейнічаць гэты мясцовы збор, стала Гродзенская. З 1 чэрвеня да яе далучылася Гомельская вобласць. Ёсць шэраг сітуацый, калі ад выплаты збору вызваляюць.
Рашэнне брэсцкіх уладаў дзейнічае да пачатку 2023 года.

@gpkgovby