Эксперымент на мяжы — абавязковая платная дэзінфекцыя транспарту
На мяжы з Украінай пачынаецца эксперымент па абавязковай дэзінфекцыі транспарту. Эксперымент пройдзе з 1 ліпеня па 1 кастрычніка ў пункце пропуску «Новая Гута», паведамляе тэлеграм-канал «Эканоміка Беларусі».
Эксперымент праводзяць, каб прадухіліць распаўсюджванне ўзбуджальнікаў заразных захворванняў чалавека і жывёл.
Дэзінфікаваць будуць аўтобусы, легкавыя і грузавыя аўто, зарэгістраваныя ў Беларусі і па-за яе межамі.
Дэзінфекцыя абавязковая і платная.
Пасля завяршэння эксперыменту ўрад павінен да 1 лістапада ўнесці прапановы аб абавязковай дэзінфекцыі транспарту ў іншых пунктах пропуску ў Беларусі.