Ва ўкраінскім МЗС не пацвярджаюць закрыццё мяжы з Беларуссю

Міністэрства замежных спраў Украіны не пацвярджае закрыццё мяжы з Беларуссю, пра што раней заявіў  Аляксандр Лукашэнка, піша «Украінская праўда».

4eee75732ffddde2824b32a2d2ecd2e0.jpg

Выданне спасылаецца на прадстаўніка МЗС Украіны Алега Нікалаенку.
 «Украінскі бок пакуль не атрымліваў афіцыйных апавяшчэнняў аб закрыцці мяжы з боку Беларусі. Ад такога кроку пацярпеў бы, перш за ўсё, беларускі народ», — сказаў Нікалаенка.
Украіна абвяргае папрок Лукашэнкі пра нібыта пастаўкі зброі з Украіны. У МЗС адзначаюць, што ніколі не ўмешваліся ва ўнутраныя справы Беларусі і не збіраюцца гэтага рабіць у будучыні.
У знешнепалітычным ведамстве кажуць, што «пазіцыянаванне Украіны як знешняй пагрозы ўкладаецца ў палітыку дэзінфармацыі, рэпрэсій і запалохвання беларускага насельніцтва». Там перакананыя, што «ніякія абсурдныя абвінавачанні і запалохванні не змогуць адцягнуць беларускі народ ад дружалюбнага ўкраінскага народа і Украіны як дзяржавы, якая паважае і абараняе правы людзей».
Сёння Аляксандр Лукашэнка даручыў памежнікам «цалкам перакрыць» мяжу з Украінай з-за нібыта кантрабанды зброі.