Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен выказалася пра наплыў мігрантаў у Літву праз мяжу з Беларуссю

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен назвала наплыў мігрантаў у Літву праз мяжу з Беларуссю "палітычна матываваным", паведамляе Reuters.

vidy_migracii_naselenija2.jpg

«Тут мы сапраўды бачым сістэму, палітычна матываваную сістэму. Еўрапейская камісія і Еўрапейскі саюз стаяць на вашым баку ў гэтыя цяжкія часы», — сказала фон дэр Ляйен ў Вільні на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам і прэм'ерам Літвы.
Таксама кіраўніца Еўракамісіі заявіла, што Літве могуць даць доступ да надзвычайных сродкаў для кантролю за экстрэмальнай сітуацыяй і накіраваць афіцэраў агенцтва памежнай і берагавой аховы ЕЗ Frontex для ўзмацнення патрулявання.
Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс учора заявіў, што ў яго не атрымалася звязацца з уладамі Беларусі для абмеркавання міграцыі. Ён таксама сказаў, што разлічвае паехаць у Ірак і Турцыю, каб абмеркаваць стрымліванне міграцыі, бо, на ягоную думку, мігранты лётаюць у Менск прамымі рэгулярнымі рэйсамі з Багдаду і Стамбула. «Большасці гэтых людзей трэба будзе пакінуць Літву і вярнуцца дадому, таму што, на жаль, яны не змогуць атрымаць статус палітычнага прытулку», — дадаў Ландсбергіс.
tutby_official