Кітайцы завалодалі 120 гектарамі беларускай зямлі. На 100 гадоў
Беспрэцэдэнтныя льготы прадугледжаныя ўказам Аляксандра Лукашэнкі для кампаній, якія будуць задзейнічаныя ў будаўніцтве заводу па вытворчасьці легкавых аўтамабіляў кітайскай маркі Geely ў Барысаўскім раёне.
Мясціны, дзе размесціцца кітайскі індустрыяльны парк
Гэтак, пры падрыхтоўцы праекту дзяржаўнай інвэстыцыйнай праграмы на 2014 год ураду даручана прадугледзець сродкі на фінансаваньне працаў на праектаваньне і будаўніцтва інжынэрнай і транспартнай
інфрастуктуры.
Згодна з указам, завод па вытворчасьці легкавых аўтамабіляў павінен быць збудаваны да 1 ліпеня 2019 году.
Удакладняецца, што інвэстпраект рэалізуецца ў адпаведнасьці з мэмарандумам аб разьвіцьці супрацоўніцтва, падпісаным Міністэрствам прамысловасьці і кітайскай карпарацыяй
«Джылі». Вызначаны заказчык у праектаваньні й будаўніцтве — сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства «БелДжы», зарэгістраванае на тэрыторыі СЭЗ
«Менск». Яго заснавальнікі — прадпрыемства БелАЗ, карпарацыя «Джылі» і арганізацыя «Саюзаўтатэхналёгіі». Выніковая прадукцыя —
легкавыя аўтамабілі маркі Geely.
Пры тым, што стаўленьне беларускіх спажыўцоў да кітайскіх аўто насьцярожанае, сам Аляксандар Лукашэнка перакананы: гэта якраз тое, што трэба беларускаму народу. Два дні таму, прымаючы
прэм’ер-міністра Міхаіла Мясьніковіча й кіраўніка Менскай вобласьці Сямёна Шапіру, Лукашэнка заявіў, што вытворчасьць «айчыннага легкавога аўтамабіля» трэба паставіць у
адзін шэраг з будаўніцтвам АЭС і рэалізацыяй праектаў у космасе: