Колькі беларусаў атрымліваюць па «пяцьсот»?

Толькі 6,4% насельніцтва Беларусі мелі ў першым паўгоддзі 2021 года даход на чалавека большы за 505 долараў, звярнула ўвагу «Наша Ніва».

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Гэта вынікае з афіцыйных даных Белстата, які апублікаваў лічбы пра размеркаванне насельніцтва па ўзроўні сярэднедушавых наяўных рэсурсаў, паводле звестак выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак.
Яшчэ адна лічба, якая ўражвае, — траціна беларусаў (32,2%) атрымлівалі менш за 194 долара ў першым паўгоддзі 2021 года.