Кошты на паліва знізіліся з 10 траўня
Пра гэта паведамляе «Белнафтахім».

Рознічныя цэны на маторнае паліва на аўтазаправачных станцыях у краіне змяніліся з 10 траўня. Такая інфармацыя размешчана на сайце канцэрна «Белнафтахім».
У бягучым годзе, пачынаючы з красавіка, адбылося пятае зніжэнне кошту аўтамабільнага паліва на 1 капейку. Цяпер бензін АІ-92-К5-Еўра ацэнены ў 1,68 рубля, АІ-95-К5-Еўра і дызельнае паліва — у 1,78 рубля, АІ-98-К5-Еўра — роўна ў 2 рублі.
Усяго ў 2020-м цэны на такое гаручае карэктаваліся 14 разоў як у бок павышэння, так і змяншэння.
minsknews.by