Кожны шосты «дармаед» у Баранавічах не аплаціў жыроўку

Беларусы, якія тарпілі пад абноўлены дэкрэт "аб дармаедстве" у красавіку атрымалі жыроўкі з плацяжамі па поўных тарыфах за падагрэў вады. ТUT.BY на прыкладзе аднаго горада, як працуе "дармаедскі" дэкрэт.

runeyadcy.jpg


У Баранавічах "чыстых дармаедаў" набралася каля 12 тысяч чалавек. Як паведамляе 1prof.by, у сакавіку жыроўкі за падагрэў вады па поўным кошце атрымалі 756 жыхароў Баранавічаў. На дадзены момант 135 засталіся неаплачанымі. З іх 27 чалавек гэта тыя, хто не плаціў і раней.
Як кажа старшыня Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў Рыгор Касабуцкі,"Сумы многіх уразілі, і людзі пачалі збіраць дакументы, каб пацвердзіць свой статус працоўнага грамадзяніна".
Нагадаем, у Мінску ў сакавіку рахункі па поўных тарыфах за падагрэў вады атрымалі 16 394 чалавекі. Яшчэ 1195 мінчан, якіх папярэдне аднеслі да незанятых, пазней выключылі з адпаведнай базы.
Паводле TUT.BY