Літва дазволіла кампаніям з Беларусі адкрываць рахункі ў крэдытных установах

Парламент Літвы дазволіў кампаніям з трэціх краін, у тым ліку беларускім, адкрываць рахункі не толькі ў банках, але ў і крэдытных установах.

0609345f_6a19_4c0b_a417_19c58c7d6b7b_istock_154245546.jpg


За ўнясенне адпаведных зменаў у закон аб кампаніях у аўторак прагаласавалі 107 дэпутатаў, супраць — 4, устрымаліся — 23, паведамляе АФН.

«Гэта робіцца для таго, каб замежныя кампаніі, асабліва з Беларусі, пераехалі сюды, у Літву, і перанеслі сюды сваю дзейнасць. Гэта створыць новыя высокааплатныя працоўныя месцы», — заявіў старшыня камісіі па бюджэце і фінансах Міколас Маяўскас.

У сваю чаргу міністр навакольнага асяроддзя Літвы Сіманас Гентвілас падчас выступу на пасяджэнні выказаў шкадаванне, што гэтыя папраўкі ў заканадаўства дэпутаты не прынялі раней, бо многія беларускія бізнесоўцы рэлакацыі ў Літву аддалі перавагу пераезду ў Польшчу ці Латвію.

Паводле звестак Міністэрства эканомікі і інавацый, цяпер літоўскія ўлады вядуць перамовы прыкладна з 60 кампаніямі з Беларусі.