The New York Times: Па ўзроўні захворвання каронавірусам на першым месцы ва ўсім свеце Літва

The New York Times паведамляе, што Літва па ўзроўні захворвання каронавірусам на 100 000 жыхароў на першым месцы ва ўсім свеце, а па ўзроўні смяротнасці — 15-я.

vilnius_2181373_1280.jpg


Па звестках выдання, у Літве за апошнія 7 дзён на 100 000 жыхароў прыходзілася 97,4 захворванняў, па гэтым паказчыку Літва лідзіруе ва ўсім свеце. На працягу тыдня кожны дзень фіксуюць у сярэднім 2718 выпадкаў. На другім месцы — Грузія (96,7), на трэцім — Люксембург (88,7), на чацвёртым — Сербія (88,4), на пятым – Харватыя (86,9), паведамляе delfi.lt.
На працягу апошніх 7 дзён у Літве ў сярэднім фіксавалі 27 выпадкаў смерці ад каронавіруса. Такі ж узровень смяротнасці фіксуюць у Польшчы, Аўстрыі, Швейцарыі і Чэхіі. Лідар па смяротнасці ў свеце — Славенія.
З серады 16 снежня ўрад Літвы праз сітуацыю з каронавірусам увёў больш жорсткія абмежаванні. Абмежаванае перамяшчэнне паміж муніцыпалітэтамі, забаронены кантакты паміж членамі розных сем'яў, будуць працаваць толькі аптэкі, харчовыя крамы, ветэрынарныя крамы і аптэкі, артапедычныя крамы і салоны оптыкі. З серады таксама рэкамендуецца без патрэбы не пакідаць месца жыхарства. Можна выходзіць на шпацыр. Усе школьныя і іншыя навучальныя ўстановы працуюць толькі выдалена. Зачыненыя дзённыя цэнтры для інвалідаў, пенсіянераў і атрымальнікаў сацыяльнай дапамогі. Бацькі, якія не могуць працаваць выдалена, могуць вадзіць дзяцей у дзіцячы сад. Зачыненыя цырульні і салоны прыгажосці, паколькі дазваляецца праводзіць працэдуры, якія доўжацца не больш за 15 хвілін.
У Беларусі па стане на 16 снежня, паводле афіцыйных даных Мінаховы здароўя, захварэлі: 165 897 чалавек (+1 838 за суткі), выздаравелі 143 373 (+1 930), памерлі: 1 291 (+9). Усяго зроблена тэстаў 3 659 372 (+25 048).