Лукашэнка прызначыў новага гендырэктара МТЗ

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Віталя Воўка генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі трактарны завод».

Фота: sb.by

Фота: sb.by

Да цяперашняга часу Віталь Воўк быў памочнікам кіраўніка дзяржавы — інспектарам па Віцебскай вобласці пасля таго, як у 2018 годзе пасля разгромнага наведвання Аляксандрам Лукашэнкам Оршы ён быў зняты з пасады міністра прамысловасці. Да кіраўніцтва міністэрствам Воўк быў генеральным дырэктарам МЗКЦ.
Да гэтага прызначэння генеральным дырэктарам ААТ «МТЗ» амаль пяць гадоў быў Фёдар Дамаценка.
Паводле belrynok.by