Мабільныя аператары абяцаюць: +12% да падатку на прыбытак на абанентах не адаб’ецца

Кампанія А1 заяўляе, што павышэнне стаўкі падатку на прыбытак, прадугледжанае праектам закона «аб змене Падатковага кодэкса» для аператараў сотавай сувязі, не адаб’ецца на яе абанентах.

1573456429_sv.jpg


Цяжар падатковай нагрузкі кампанія возьме на сябе, паведамляе dev.by.

Tut.by запытаў каментар у прэс-службе МТС і спытаў, як рашэнне ўладаў можа адбіцца на кошце тарыфных планаў для звычайных карыстальнікаў. Там адказалі: «Магчымае змяненне заканадаўства не акажа ўплыву на змяненне коштаў для абанентаў».

Нагадаем, на мінулым тыдні Палата прадстаўнікоў прыняла ў двух чытаннях праект закона, згодна з якім прапануецца падняць стаўку падатку на прыбытак для аператараў мабільнай сувязі і інтэрнэту з 18% да 30%.

Праект таксама прадугледжвае павышэнне стаўкі падаходнага падатку з даходаў фізічных асоб, атрыманых па працоўных дагаворах ад рэзідэнтаў ПВТ і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень», з 9% да 13%.