На кожнага беларуса прыходзіцца 6194 рублі дзярждоўга

Міністэрства фінансаў апублікавала чарговую статыстыку па ўзроўні дзяржаўнага доўгу. Паводле звестак на 1 траўня, ён склаў 58,1 млрд. рублёў, аналізуе лічбы onliner.by. З пачатку года ён вырас на 0,3 млрд, або на 0,5%. Пры гэтым знешні дзярждоўг складаў $18,1 млрд. З пачатку года ён зменшыўся на 0,5 млрд, або на 2,5%.

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева


Паводле звестак Белстата, на 1 студзеня гэтага года ў краіне пражывалі 9 379 952 чалавекі. Калі падзяліць агульны дзярждоўг на ўсіх жыхароў нашай краіны, то выйдзе сума 6194 рублі 6 капеек.

У каго бралі пазыку ў красавіку?

Міністэрства адзначае, што са студзеня па красавік Беларусь пазычыла $183 млн. у пяці месцах:
$123,2 млн. — ва ўрада Расіі;$49,6 млн. даў пазыку Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця;$8,3 млн. — у Экспартна-імпартнага банка Кітая;$1,9 млн. — у Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і Паўночнага інвестыцыйнага банка.

Каму аддалі частку даўгоў у красавіку?

Пры гэтым на пагашэнне знешняга дзярждоўгу за чатыры месяцы сышло $637,9 млн.:
$272,7 млн. — ураду і банкам Расійскай Федэрацыі;$189,9 млн. — Экспартна-імпартнаму банку Кітая;$112,1 млн. — Еўразійскаму фонду стабілізацыі і развіцця;$59,3 млн. — Міжнароднаму банку рэканструкцыі і развіцця;$3,2 млн. — Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця і Паўночнаму інвестыцыйнаму банку;$0,7 млн. — таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША.
Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 траўня 2021 года склаў 11,7 млрд. рублёў. Ён з пачатку года вырас на 1,8 млрд. рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 18,2%.
«У студзені-красавіку 2021 года размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную $726,7 млн. і 137,0 млн. рублёў. Кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную $3,0 млн. і 92,2 млн. рублёў», — адзначае Мінфін.