Нацбанк абавязаў банкі павысіць курс куплі валюты да прыкладна 13 770 за долар
Нацыянальны банк параіў банкам памяняць палітыку курсаўтварэння ў абменных пунктах. З сённяшняга дня, 23 снежня, курс куплі ў насельніцтва валюты павінен быць меншы за рэальны курс продажу ўсяго на 5%.
Гэта патрабаванне рэгулятар агучыў сёння, паведаміў Тут.баю прадстаўнік банкаўскіх колаў, які прысутнічаў на нарадзе ў Нацбанку.
Такім чынам, на табло ў абменным пункце з заўтрашняга дня курс куплі долара будзе вышэйшы, чым курс продажу. Бо ў абменніку курс паказваецца без уліку збору ў 30%.
Паколькі курс Нацбанка на 23 снежня складае 10 930 рублёў за долар, то курс продажу ў абменніку складзе прыкладна 11 150 рублёў (з улікам рэкамендацыі аб тым, што розніца не павінна быць больш
за 2%). Рэальны ж кошт, па якім можна купіць даляр, будзе 14.490 (з улікам збору ў 30%).
Курс, па якім банк набудзе ў насельніцтва долар, згодна з новым патрабаванням Нацбанка, складзе 13 770 рублёў.
«Такое рашэнне было прынята для таго, каб павялічыць прывабнасць продажу валюты насельніцтвам менавіта ў абменных пунктах і прыбраць перадумовы для фарміравання чорнага рынку»,
— растлумачыў прадстаўнік банкаўскага сектара.
Акрамя гэтага, па словах банкіра, Нацбанк яшчэ раз нагадаў банкам аб абавязковым выкананні патрабавання па выдачы ўкладаў насельніцтву па іх патрабаванні, незалежна ад таго, скончыўся тэрмін
ўкладу або не, а таксама незалежна ад таго, у якой валюце зроблены ўклад.
На момант публікацыі гэтага артыкула няясна, які будзе механізм уліку куплі і продажу ў выпадку пераходу на такую сістэму. Раней паведамлялася, што 30% збор з продажу банкі будуць аддаваць у
бюджэт. Тады выходзіць, што банк будзе купляць па большым кошце, чым прадаваць, але такое немагчыма.
nn.by