Неплацельшчыкі «дарожнага збору» будуць кампенсаваць яго ў падвойным памеры

Пра "дарожны збор" ёсць дзве навіны: добрая і дрэнная. Санкцыі за ўдзел у дарожным руху без выплаты "дарожнага збору" ўсё ж будуць, паведамляе «Еўррарадыё».

Вуліца Бабруйская ў Мінску

Вуліца Бабруйская ў Мінску


Добрая навіна: за нявыплату дзяржпошліны за допуск да ўдзелу ў дарожным руху не будуць штрафаваць. Па словах міністра фінансаў Максіма Ермаловіча, транспартны падатак "не будзе з'яўляцца падатковым плацяжом". А "непадатковы характар ​​плацяжу цалкам выключае прымяненне якіх-небудзь штрафаў да плацельшчыка за нявыплату гэтага збору".

Дрэнная навіна: санкцыі за ўдзел у дарожным руху без выплаты "дарожнага збору" ўсё ж ёсць. Урад прапануе караць парушальнікаў выплатай збору ў двухразовым памеры.

"Сістэма кантролю — яна ўсё роўна захоўваецца і ўжо прадугледжвае зусім новы парадак, новы ўзровень кантролю, у тым ліку з выкарыстаннем сістэм фотафіксацыі і відэаназірання, якія будуць фіксаваць выкарыстанне транспартнага сродку без выплаты гэтага збору", — распавёў Максім Ермаловіч у "Галоўным эфіры" тэлеканала “Беларусь 1”.

Міністр пацвердзіў, што плацёж не будзе прывязаны да тэхагляду. Выплата збору прадугледжаная на перыяд, пачынаючы з аднаго месяца. Плацёж можна будзе зрабіць праз АРІП, пасля гэтага грамадзянін атрымлівае права карыстацца дарожнай інфраструктурай.

Памер збору сістэма будзе разлічваць аўтаматычна на падставе дадзеных аб транспартным сродку. Інфармацыя аб выплаце збору будзе перадавацца зацікаўленым дзяржаўным органам. Неплацельшчыкаў будуць шукаць з дапамогай камер відэафіксацыі.

euroradio.fm