Фінляндыя верне грамадзянам 2,93 мільярда еўра падаткаў

Падатковая служба Фінляндыі атрымала на 2,93 мільярда еўра падаткаў больш, чым неабходна, і верне гэтую суму грамадзянам, паведамляе Yle са спасылкай на ведамства. Пра гэта піша Радыё Свабода.

arrivo.ru

arrivo.ru

Выданне падкрэслівае, што жыхары Фінляндыі часта плацяць больш падаткаў і атрымліваюць «лішнія» сродкі назад перад Калядамі.
Указана, што пераплачаныя падаткі за мінулы год ім вернуць 11 снежня 2018 года.
З наступнага года ў Фінляндыі працэс падаткаабкладання зменіцца, і падатковая служба будзе ў рэальным часе атрымліваць інфармацыю пра заробкі грамадзян, у выніку чаго вяртанне падаткаў перанясуць на жнівень.
Радыё Свабода