Падаткі на сабак у Мінску змяніліся

Мінгарсавет сваім рашэнем №117 ад 20 сакавіка 2019 года змяніў стаўкі за ўтрыманне сабак у сталіцы, піша «Еўрарадыё».

orig.jpg


Адпаведны дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Папярэднія нормы падатку былі вызначаныя рашэннем Мінгарсавета №60 ад 24 лістапада 2010 года.
Цяпер гаспадарам сабак давядзецца плаціць 1 базавую велічыню (яна складае 25,5 рубля) за падатковы перыяд (за месяц) за пароды сабак, уключаныя ў пералік патэнцыйна небяспечных. У іншых выпадках стаўка складае 0,3 базавай. Раней плаціць трэба было, адпаведна, 0,75 базавай за патэнцыйна небяспечных і ад 0,2 да 0,6 базавай у залежнасці ад вышыні жывёлы ў карку.
Ад падатку вызваляюцца грамадзяне, якія пражываюць у аднакватэрных блакаваных жылых дамах, калі яны трымаюць не больш за аднаго сабаку і не выкарыстоўваюць яго ў прадпрымальніцкай дзейнасці.
Рашэнне набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.
euroradio.fm