Прадукцыя «Бабушкінай крынкі» і Магілёўскага мясакамбіната забаронена ў Расіі

Рассельгаснагляд з 30 сакавіка забараніў увоз у Расію прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў, яшчэ 12 перавёў на ўзмоцнены кантроль. Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства.

sh7_2984.jpg


Пад часовую забарону патрапілі прадпрыемства «Бабушкіна крынка» (кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія» Бабушкіна крынка») і Магілёўскі мясакамбінат.«Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе паведамляе, што ў сувязі з парушэннямі ветэрынарна-санітарных патрабаванняў і нормаў Еўразійскага эканамічнага саюза Рассельгаснагляд з 30 сакавіка 2017 года ўводзіць часовыя абмежаванні на пастаўкі на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі прадукцыі, вырабленай прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў дакуменце.

152500f3.jpg


На Магілёўскім мясакамбінаце аператыўна атрымаць каментар не ўдалося, але ў «Бабушкінай крынке» інфармацыю аб часовай забароне пацвердзілі.— Былі выяўленыя два неадпаведнасці па сырах, а зачынілі ўсю прадукцыю. Па якіх прычынах, мы не ведаем, — распавялі на прадпрыемстве.
Раней паведамлялася, што расійскае ведамства выявіла ў сырах «Бабушкінай крынкі» кансервант натаміцын, а ў ялавічыне Магілёўскага мясакамбіната – лістэріі.
Прадукцыя яшчэ 12 беларускіх прадпрыемстваў пераведзена «на ўзмоцнены лабараторны кантроль». У гэты спіс трапілі «Скідзельская птушкафабрыка», ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», ААТ «Гродзенскі мясакамбінат», СП ТАА «Леор-Пластык», ААТ «Лідскі ветсанутыльзавод», ААТ «Лепельскі малочна-кансервавы камбінат», ЧУПТП «Мірон», ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат», ААТ «Мсціслаўскае райпо», «Міёрскі мясакамбінат», ААТ «Салігорская птушкафабрыка» і «Столінзаготпромгандль».
tut.by