Свабодны тэатр зладзіў перформанс каля ізалятара на Акрэсціна
Каля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, дзе знаходзяцца затрыманыя за пратэсты, праходзіць перформанс Свабоднага тэатра ў падтрымку зняволеных.
Восем акцёраў гучна праспявалі пад сценамі ізалятара песню «Муры» Качмарскага, які ў Польшчы лічыўся «голасам» руху «Салідарнасць». На Акрэсціна знаходзіцца адзін з акцёраў тэатра, які атрымаў 10 сутак.
«Мы спявалі для ўсіх затрыманых, каб ведалі, што мы з імі. Салідарнасць вельмі важная», — кажа адна з актрысаў тэатра. — Такім чынам БСТ распачынае ўсебеларускі культурны чэлендж «Музычная перадача».
«Мы спявалі ў салідарнасць з асуджанымі за ўдзел у мірных акцыях, і заклікаем беларускіх музыкаў і артыстаў узяць сваю ноту пратэсту», — заклікаюць артысты.
Паводле Нашай Нівы