«Я зжэр бы свой народ»
У чарговым выпуску праекта Vershy акцёры Свабоднага тэатра i ўдзельнiкi гурта РСП Павал Гараднiцкi i Дзянiс Тарасенка чытаюць верш Анатоля Сыса «Я зжэр бы свой народ».

«Мы ўзялi гэты верш, па-першае, таму што мы з Дзянiсам ведаем яго, — кажа Павал Гараднiцкi. – Ён гучыць у спектакле Свабоднага тэатра «Мiнск 2011», па-другое гэта вельмi вострая паэзiя, якая была актуальна яшчэ пры жыццi Анатоля Сыса, так, на жаль, актуальна i зараз: «бо згаладаўся я бяз долi й волi». I па-трэццяе, нам хочыцца каб пра гэтага аўтара пачула больш людзей, на наш погляд, гэта адзiн за найлепейшых беларускiх паэтаў».