Пракаповіч — Лукашэнку: Нашы МАЗы і трактары неканкурэнтныя на рынку
З такой заявай выступіў памочнік прэзідэнта Пётр Пракаповіч на нарадзе 4 лютага ў кіраўніка краіны.
![prakapovicz.jpg prakapovicz.jpg](/img/v1/news/full/prakapovicz.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У адказ на крытыку з боку Лукашэнкі чыноўнік заявіў:
«Аляксандр Рыгоравіч, трэба ж быць рэалістамі — у нас няма ні аднаго машынабудаўнічага прадпрыемства, якое было б канкурэнтаздольнае з сусветнымі лідэрамі. Трэба яшчэ ўкласці
мільярды і сотні мільёнаў — гэта рэальнасць».