Прыярытэты ўлады: лепш «Чыжоўка-Арэна», чым жыллё
Бюджэтам краіны ў 2013 годзе было выдаткавана 1,13 трлн рублёў на будаўніцтва жытла ў Менску, у той час як на будаўніцтва "Чыжоўка-Арэны", аквапарку і новага музею ВАВ з бюджэту пайшло 1,86 трлн рублёў.

Для інфармавання грамадзян пра тое, куды выдаткоўваюцца грошы грамадзян, МХД прапануе серыю відэаролікаў, якія наглядна дэманструюць прыярытэты рэжыму.
"Мы выступаем супраць карупцыі, за празрыстасць бюджэту, які складаецца з падаткаў насельніцтва, за кантроль грамадзян над выдаткаваннем бюджэтных сродкаў. Людзі павінны ведаць, на што марнуюцца іхныя падаткі, бо без народнага кантролю народ у нашай краіне бяднее, а рэжым багацее", — адзначыла старшыня аргкамітэту МХД Марына Хоміч.
Паводле Прэсавай службы БХД