Расія збіраецца ў некалькі разоў скараціць транзіт газу праз Беларусь
Расія плануе значна скараціць аб'ёмы транзіту газу праз Беларусь пад канец 2021 года, піша выданне «Argus».

Гаворка ідзе пра скарачэнне ў некалькі разоў. Гэта значыць,
што ў некалькі разоў будзе меншы і прыбытак Беларусі ад транзіту.
Да канца 2021-га Расія плануе запусціць «Паўночны паток-2» і пачынаць транзіт праз яго, тады залежнасці ад «сюрпрызаў» беларускіх партнёраў больш не будзе. Адначасова Масква пагадзілася захаваць
невялікі транзіт праз Украіну. Магчыма, што давядзецца нешта пускаць і па
тэрыторыі Беларусі, але гэтае пытанне выключна тэхнічнае.
Паводле «Еўрарадыё».