Рассельгаснагляд зноў выявіў нядобраякасную беларускую малочную і мясную прадукцыю
Рассельгаснагляд зноў выявіў нядобраякасную беларускую малочную і мясную прадукцыю, паведамляецца на сайце ведамства (www.fsvps.ru).
Пры лабараторных даследаваннях у рэжыме маніторынгу харчовай прадукцыі шэрагу прадпрыемстваў выяўлены бактэрыі групы кішэчнай палачкі і мезафільныя аэробныя і факультатыўна-анаэробныя мікраарганізмы, рактапамін.
Пры гэтым ведамства не паведамляе, у якой прадукцыі і якіх прадпрыемстваў выяўлены парушэнні.
"Прынята рашэнне папярэдзіць дзяржаўную ветэрынарную службу Беларусі аб выяўленых парушэннях для прыняцця неабходных мер па іх ліквідацыі", — гаворыцца ў
паведамленні.
Марына Носава, БелаПАН