Разгружаючы склады: Мінскія крамы правядуць дні зніжак
Да канца мая ў сталічных універмагах будуць праходзіць дні зніжак на ўсе нехарчовыя тавары.

Паводле інфармацыі Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, у гандлёвых цэнтрах УП «Кірмаш» 20 і 27 мая будзе дзейнічаць зніжка 15%. У ЦУМе зніжка 17% — 21 мая.
У гандлёвым доме «На Нямізе» 22, 23, 24 мая можна будзе атаварыцца на 17% танней. Універмаг «Беларусь» прадаставіць зніжку ў 15% 21 і 27 мая. Завершацца дні зніжак 28 мая ў ГУМе — там тавары ў гэты дзень будуць танней на 15%.