Рэальныя даходы насельніцтва ў Беларусі ў студзені-лютым упалі на 3%
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы (грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў з улікам індэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-лютым 2015 года скараціліся на 3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
![ceny.jpg ceny.jpg](/img/v1/news/full/ceny.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 61,2%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 9,1%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) — 24,1%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 5,6%.
Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, рэальныя даходы насельніцтва ўжо падаюць 14 месяцаў запар.