S&P панізіла рэйтынгі Грэцыі да смеццевага ўзроўню

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard&Poor's панізіла доўгатэрміновы і кароткатэрміновы крэдытныя рэйтынгі Грэцыі да «CCC+/C» з «B-/B» з негатыўным прагнозам.



down.jpg

Адначасова S&P выдаліла рэйтынгі з спісу CreditWatch з негатыўным прагнозам, куды агенцтва іх змясціла 28 студзеня 2015 года, паведамляецца ў прэс-рэлізе агенцтва.

«Паніжэнне адлюстроўвае нашае меркаванне аб тым, што плацежаздольнасць Грэцыі ўсё больш залежыць ад спрыяльных дзелавых, фінансавых і эканамічных умоваў», — адзначае агенцтва, але не разглядае выхад краіны з еўразоны як базавы сцэнар.

«Мы лічым, што эканамічныя, сацыяльныя і палітычныя наступствы для Грэцыі ад такога беспрэцэдэнтнага кроку апынуцца вельмі цяжкімі і, верагодна, будуць суправаджацца невыкананнем плацежных абавязацельстваў у дзяржаўным і прыватным сектарах».

Негатыўны прагноз па рэйтынгах адлюстроўвае рызыку далейшага зніжэння ліквіднасці для дзяржавы, банкаў і эканомікі.

АФН