Рэальныя пенсіі беларусаў падаюць сёмы месяц запар

Рэальныя пенсіі беларусаў працягваюць падаць сёмы месяц запар, гэта вынікае са звестак Белстата. Нагадаем, гэтыя выплаты разлічваюцца з папраўкай на інфляцыю. У чэрвені рэальныя пенсіі скараціліся на 3,2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

komarovka_pensiya_pensionery_dengi_rubli.jpg


Рэальныя пенсіі зніжаюцца са снежня 2021 года. Размова ідзе аб параўнанні гэтых выплат да аналагічнага месяца папярэдняга года.

Канкрэтна ў чэрвені ў параўнанні з траўнем гэтага года рэальныя пенсіі ўпалі на 1,1% да траўня.

Сярэдняя прызначаная чэрвеньская пенсія была на ўзроўні 550,4 рубля, як і месяцам раней.

Ва ўрадзе ў чэрвені назвалі асноўную ўмову, пры якой у Беларусі могуць павысіць пенсіі. Як заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, павелічэнне гэтых выплат залежыць ад росту заробкаў, а таксама ў цэлым сітуацыі ў эканоміцы.

У Беларусі падае ВУП, а эканоміцы прагназуюць няпростыя часы.

Сёлета працоўныя пенсіі павышалі з 1 сакавіка. Аднак гэты рост з'ела разагнаная інфляцыя. У сакавіку кошты на тавары і платныя паслугі выраслі на 6,1% да папярэдняга месяца, у красавіку — на 1,6%, а ў траўні — на 0,7%. Чарговае павышэнне працоўных пенсій прызначана на 1 жніўня.