Рух «За Свабоду»: Дэвальвацыя — найменшае зло
Усталяваць рэальны рынкавы курс рубля і правесці дэнамінацыю — такія захады прапануе зрабіць рух «За Свабоду», каб прадухіліць калапс беларускай эканомікі на фоне падзення курсу расійскага рубля.

Штучнае стрымліванне курсу беларускага рубля, чым займаюцца нашы чыноўнікі, шкодзіць беларускай эканоміцы, лічыць намеснік старшыні арганізацыі Юры Губарэвіч.
«Дэвальвацыя ўсё роўна непазбежная. У адваротным выпадку будуць змарнаваныя вялікія крэдытныя рэсурсы на падтрыманне штучнага курсу беларускага рубля. Курс павінен быць вольным,
фармавацца на падставе рынкавай сітуацыі, якая дазволіць стабілізаваць сітуацыю і атрымаць рэальны курс рубля. Магчыма, што такая мера пацягне за сабой дэвальвацыю, якая ў гэтай сітуацыі будзе
найменшым злом. Пасля гэтага магчыма, спатрэбіцца дэнамінацыя. Але ў далейшым гэта прывядзе да аздараўлення беларускай эканомікі. Вядома, аднаго вольнага курса рубля недастаткова для гэтага. Таксама
павінна адбыцца дыверсіфікацыя рынкаў збыту, адмова ад супрацы выключна з Еўразійскім саюзам, і ў перспектыве — выхад з яго і арыентацыя на рынкі краінаў Еўрасаюзу», — кажа
Юры Губарэвіч.
18 снежня «Рух за Свабоду», які ўзначальвае былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандар Мілінкевіч, распаўсюдзіў заяву, у якой заклікае прыняць неадкладныя захады па ратаванні
беларускай эканомікі.
Рух лічыць, што неабходны гнуткі, рэгуляваны рынкам курс беларускага рубля і пачатак сістэмных рэформаў з арыентацыяй на мадэрнізацыю прадпрыемстваў пры дапамозе замежных інвестыцыяў і на
дыверсіфікацыю экспарту. Пасля стабілізацыі беларускага рубля варта правесці грашовую рэформу», — сцвярджаецца ў заяве, якую кіраўніцтва руху «За Свабоду»
падрыхтавала пасля кансультацыяў з эканамістамі.
svaboda.org