Сямашка зноў паедзе ў Маскву «спрачацца за газ»

На наступным тыдні Беларусь і Расія правядуць перамовы наконт паставак газу.

gaz_3.jpg


Пра гэта інфармуе БелТА са спасылкай на намесніка прэм'ер-міністра Уладзіміра Сямашку. Па словах беларускага чыноўніка, на наступным тыдні ў яго запланаваная сустрэча з віцэ-прэм'ерам Расіі Аркадзем Дварковічам у Маскве. Пастаўкі газу ён назваў асноўнай тэмай гэтых перамоваў.

Беларусь і Расія падпісалі дакумент, які рэгулюе газавае пытанне ў 2017-2019 гадах. «Тыя дамоўленасці, якія дзейнічаюць у 2017 годзе, выконваюцца. У 2018 годзе мы таксама атрымаем істотную падтрымку з боку Расіі», — заявіў віцэ-прэм'ер.

Сямашка наўваз кошты на газ вельмі адчувальным пытаннем для беларускай эканомікі. «Ёсць прыватны прыклад, але ён характарызуе многае. МАЗ плаціць $278 за тысячу кубаметраў газу, КАМАЗ — $65, такая называлася лічба. МАЗ плаціць 11,3 цэнта за кВт.гадз, КАМАЗ — 4,5 цэнта. І як у такіх умовах можна быць канкурэнтаздольным?» — патлумачыў праблему намеснік кіраўніка ўрада.

Ужо з 1 студзеня 2025 года кошты на газ для Беларусі павінныя зраўняцца з коштамі для Смаленскай вобласці. Сёння для Беларусі кошт на газ для Беларусі, па словах Сямашкі, больш чым удвая перавышаюць кошты на газ для Смаленскай вобласці.

Віцэ-прэм'ер яшчэ раз падкрэсліў, што канкрэтыка ёсць пакуль толькі да 2019 года. А наконт 2020-2024 гадоў вядуцца перамовы з расійскім бокам на ўзроўні і профільных міністэрстваў, і міністраў, і віцэ-прэм'ераў. Дакумент, па словах Сямашкі, мяркуецца падпісаць да канца года.