Страты «Белшыны» выраслі ў 65 разоў

Пра гэта гаворыцца ў гадавой справаздачы кампаніі, апублікаванай на Адзіным партале фінансавага рынку.

Фота tut.by

Фота tut.by

Чыстыя страты ААТ «Белшына» ў 2017 годзе выраслі без малога ў 65 разоў — да 274,17 мільёна рублёў. Гэта вынікае з гадавой справаздачы, апублікаванай на Адзіным партале фінансавага рынку.

Вырашальны ўплыў на фінансавыя вынікі прадпрыемства аказалі страты ад курсавых адрозненняў, якія склалі 357,4 мільёна рублёў. Выручка «Белшына» вырасла на 10,2% — да 740 мільёна рублёў, прыбытак ад рэалізацыі — на 24% да 22,57 мільёна рублёў.

Кампанія «Трайпл» атрымала ў 2017 годзе чыстай страты на суму 10,12 мільёна рублёў.

telegraf.by