Траціна беларускіх кампаній мае рэнтабельнасць ніжэй за 5%
Бяспечным у эканамістаў лічыцца ўзровень рэнтабельнасці ў 10% і вышэй. Аднак беларуская эканоміка мае толькі 8%, прычым 35% беларускіх кампаній працавалі з рэнтабельнасцю продажаў ніжэй за 5%. А найгоршая сітуацыя — у аптовага і рознічнага гандлю і рамонту аўтамабіляў, адзначаюць «Беларусы і рынак».
![_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo.jpg _hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo.jpg](/img/v1/images/_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта піша эксперт BEROC, калумніст «Беларусь. Экспертыза» Анастасія Лузгіна.
У сусветнай практыцы бяспечным лічыцца ўзровень рэнтабельнасці ў 10% і вышэй. Пры больш сціплых значэннях могуць узнікаць фактары няўстойлівасці і фінансавыя праблемы. Сярэдняя рэнтабельнасць продажаў усіх кампаній Беларусі знаходзіцца ніжэй за гэта значэнне. Больш за тое, яна скарацілася з 8.2% у студзені — траўні 2022 года да 8% у студзені — траўні 2023 года, а рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі знізілася з 10.2% да 9.8%.
Такім чынам, беларускія кампаніі дэманстравалі пагаршэнне эфектыўнасці. Больш за 35% з іх працавалі з рэнтабельнасцю продажаў ніжэй за 5%.
Найбольш высокія паказчыкі рэнтабельнасці паказвалі кампаніі такіх галін, як «інфармацыя і сувязь», «прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць», «аперацыі з нерухомай маёмасцю», а таксама «адукацыя». Самыя нізкія — «Аптовая і рознічны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў», «транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць», а таксама «творчасць, спорт, забавы і адпачынак».
Глядзіце таксама
![Эміграцыя з краіны: як Беларусь губляе беларусаў Дзясяткі і сотні тысяч: як Беларусь губляе беларусаў](/img/v1/images/_belarus_minsk_zniven_2022_ljudzi_zyccjo_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__9__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Акрамя рэнтабельнасці і іншых канчатковых паказчыкаў пры аналізе працы важна ўлічваць асаблівасці працы і фінансавання галіны.
Напрыклад, сельская гаспадарка змагло забяспечыць рэнтабельнасць продажаў трохі вышэй за сярэдні паказчык па краіне: яна склала 8.1%. Аднак адбылося гэта шмат у чым дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы, без якой вынікі працы галіны маглі б апынуцца значна больш сціплымі.
Калі казаць пра стратныя прадпрыемствы, то больш за ўсё ў студзені — траўні 2023 года іх налічвалася ў прамысловасці (259 кампаній) і «аптовым і рознічным гандлі, рамонце аўтамабіляў і матацыклаў» (232 кампаніі).
Удзельная вага стратных прадпрыемстваў была найбольшай у галінах «аптовы і рознічны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў» (32.4%), транспартная галіна (22.6%), прамысловасць (17%) і будаўніцтва (18.9%)
Глядзіце таксама
![Сённяшнія высокія заробкі адгукнуцца ўзмацненнем інфляцыі ўжо напрыканцы года — эксперты Чым і калі могуць адгукнуцца сённяшнія высокія заробкі?](/img/v1/images/_finansy___ekanomika___hroszy__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__3__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)