Больш за 50% беларускіх флагманаў нерэнтабельныя або нізкарэнтабельныя
Па Мінску колькасць нерэнтабельных і нізкарэнтабельных флагманаў склала 44% — і гэта лепшы паказчык у краіне.
Для асноўнай масы валаўтваральных кампаній фінансавыя вынікі трох кварталаў 2021 года нельга назваць аптымістычнымі, піша газета «Белорусы и Рынок».
Сярэдняя рэнтабельнасць продажаў сярод флагманскіх кампаніях Беларусі за 9 месяцаў склала 8,2%. Пры гэтым узровень спажывецкай інфляцыі за студзень-верасень 2021-га дасягнуў 7,5 %, а ў адносінах да студзеня-верасня 2020 года — 9,2%. Медыянная рэнтабельнасць у флагманаў значна ніжэйшая: па выніках 9 месяцаў бягучага года каля 21,7 % буйных і сярэдніх арганізацый неслі страты з продажаў, а яшчэ 32,3% мелі рэнтабельнасць у межах 0-5 %. Гэта значыць, што 54 % флагманаў краіны былі або аперацыйна стратныя, або нізкарэнтабельныя.
Па Мінску колькасць нерэнтабельных і нізкарэнтабельных флагманаў склала 44% — і гэта лепшы паказчык у краіне. Сярод абласцей менш за ўсё нерэнтабельных і нізкарэнтабельных флагманаў знайшлося ў Гродзенскай вобласці — 48,4%.
На апошнім месцы аказалася Магілёўская вобласць з доляй 67,2%. Магілёўшчына таксама займае апошнія месцы па ўзроўні сярэдняй зарплаты, а работнікі флагманскіх кампаній рэгіёну больш часу праводзяць на працы у параўнанні з астатнімі беларусамі.
У Брэсцкай вобласці ўдзельная вага нерэнтабельных і нізкарэнтабельных флагманаў склала 51%, у Віцебскай — 57,9% , у Гомельскай — 60,4%, у Мінскай — 56,6%. Такую статыстыку прыводзіяць banki24.by.
Адметна, што ў заходніх рэгіёнах (Брэсчына і Гродзеншчына) доля нерэнтабельных прадпрыемстваў ніжэйшая, чым ва ўсходніх (Віцебшчына, Гомельшчына і Магілёўшчына).