Міністэрства аховы здароўя абвясціла аб 1844 выпадках COVID-19 за суткі
За мінулыя суткі ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваныя 1844 выпадкі COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі ў краіне выяўлены 634 731 інфікаваны.

З учорашняга дня выпісаныя 2894 пацыента. Ачунялі 616 992 чалавекі з пацверджаным раней дыягназам, піша REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі, паводле афіцыйных звестак, памёр 4901 пацыент з каронавірусам. Афіцыйная лічба — 13 смяротных выпадкаў за суткі.
Усяго праведзена 10 133 872 тэсты, з іх з учорашняга дня выканана 26 538 даследаванняў.