У Беларусі адмянілі месячныя ліміты на пасылкі з-за мяжы

У Беларусі ўнесены змяненні ў парадак перамяшчэння праз мяжу тавараў для асабістага карыстання. Адпаведны Указ № 146 кіраўнік Беларусі падпісаў 24 красавіка, паведамляе яго прэс-служба.

express_posylki_5.jpg


Дакумент, у прыватнасці, адмяняе месячныя нормы перасылкі тавараў у міжнародных паштовых адпраўленнях і дастаўкі тавараў перавозчыкам фізічным асобам у памеры 200 еўра і 31 кг у сукупнасці.
Але пры гэтым па-ранейшаму будуць дзейнічаць разавыя нормы: кошт пасылкі не павінна перавышаць 22 еўра, а яе вага — 10 кг.
Таксама адмяняюцца нормы бяспошліннага ўвозу тавараў у багажы, які суправаджаецца, у памеры 300 еўра і 20 кг пры ўездзе фізічнай асобы ў Беларусь наземным транспартам часцей за адзін раз на тры месяцы.
Указ уступае ў сілу з першага чысла месяца, наступнага за месяцам яго афіцыйнага апублікавання.
Паводле www.zviazda.by