У Беларусі будуць стрымліваць цэны на імпартную гародніну і сыры

У Беларусі ўлады вырашылі стрымліваць цэны на імпартныя садавіну, гародніну і сыры. Адпаведнае рашэнне апублікавана на сайце МАРГ.

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Камісія па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Саўміне вызначыла асаблівы парадак устанаўлення цэн на свежую капусту белакачанную, цыбулю рэпчатую, буракі, моркву, бульбу і яблыкі (далей — агародніну і садавіну), якія да 1 студзеня 2022 г. не ўвозіліся ў Беларусь, а таксама на сыры, якія вырабляюцца ў рэспубліцы, цвёрдыя і паўцвёрдыя.
Адпускныя цэны імпарцёраў на агародніну і садавіну, адпускныя цэны вытворцаў на сыры цвёрдыя і паўцвёрдыя, а таксама цэны рэалізацыі на названыя тавары суб'ектамі гаспадарання, якія ажыццяўляюць аптовы і (або) рознічны гандаль, фарміруюцца з улікам абмежаванняў, устаноўленых у адпаведнасці з пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 21 снежня 2021 г. № 79.
Указаны парадак устанаўлення цэн на імпартаваную агародніну і садавіну, якія да 1 студзеня 2022 г. не ўвозіліся ў Беларусь, а таксама на сыры, якія вырабляюцца ў краіне, уступае ў сілу з 20 студзеня 2022 г.
Нагадаем, пастанова нумар 79 абмяжоўвае гранічную рэнтабельнасць для імпарцёраў і вытворцаў сацыяльна значных тавараў. Яна не павінна перавышаць 10 працэнтаў ад рэнтабельнасці за студзень-лістапад 2021 года. Акрамя таго, для імпарцёраў і аптавікоў прапісаны гранічныя максімальныя надбаўкі.