У Беларусі рэкордна ўпалі рэальныя пенсіі

У Беларусі ў лютым рэальныя пенсіі ўпалі на 1,9% да студзеня, вынікае са звестак Белстата. Гэтыя выплаты разлічваюць з папраўкай на рост коштаў на тавары і паслугі. Нагадаем, у лютым гадавая інфляцыя разагналася да 8,7% гадавых.

181109_pensii.jpg


У лютым гэтага года рэальныя пенсіі ўпалі на 1,9% да студзеня. Для параўнання: у першым месяцы гэтага года падзенне было на 1,1%, а да гэтага апошнім разам зніжэнне рэальных пенсій на такім узроўні было ў лютым 2019 года, перадае TUT.BY.

Нагадаем, у 2020 годзе рэальныя пенсіі падалі 8 месяцаў з 12. Рост быў толькі ў траўні, ліпені, жніўні, снежні. Працоўныя пенсіі ў мінулым годзе падвышалі ў ліпені і снежні.

У лютым гэтага года прыкметна выраслі кошты на многія тавары і паслугі, а гадавая інфляцыя разагналася да 8,7% гадавых. Сярод лідараў па падаражання апынуліся гародніна, малако, крупы, соль, хлеб, мяса курыцы, лекі. МАРГ і Нацбанк распавядалі, чаму гэта адбылося: гэта ў тым ліку наступствы навагодняга «падарунка» ад уладаў — павышэння ПДВ на многія прадукты, лекі, медвырабы, дзіцячыя тавары.

Пенсіі ў мінулай пяцігодцы (як і на цяперашнюю) планавалі падняць і ўтрымаць на ўзроўні 40% ад сярэдняй зарплаты. Да гэтай планкі чыноўнікі імкнуцца апошнія гады, але ўзяць гэтую вышыню калі і атрымліваецца, то ў асобныя месяцы. Цяпер ні Мінпрацы, ні Белстат не публікуюць на пастаяннай аснове (штомесяц), як было раней, дадзеныя аб сярэднім памеры пенсій па ўзросце (толькі сярэдніх прызначаных). Калі ўзяць у разлік прагнозны паказчык па сярэдняй пенсіі па ўзросце з улікам надбавак у снежні 2020 года ў 499,7 рубля, то ў апошнім месяцы мінулага года гэтыя пенсіі былі прыкладна на ўзроўні 33,9% ад сярэдняй зарплаты па краіне.

У сакавіку гэтага года ў Мінпрацы вырашылі апублікаваць лютаўскія дадзеныя па памеры сярэдняй пенсіі па ўзросце, яна склала 40,2% ад сярэдняй зарплаты па краіне. Але тут ёсць важны момант: сярэдняя зарплата за апошнія 2 месяцы ўпала амаль на 200 рублёў.