У Беларусі ў 2020 годзе прамысловая вытворчасць скарацілася на 0,7%

Аб'ём прамысловай вытворчасці ў 2020 годзе ў Беларусі склаў 116,5 рублёў у бягучых цэнах. У супастаўных цэнах ён скараціўся на 0,7%.

depositphotos_55970755_stock_photo_oil_and_gas_industry_refinery.jpg


depositphotos.com
Мацней за ўсё асеў від дзейнасці «Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам». Аб'ём вытворчасці скараціўся на 3,8%. Горназдабыўная прамысловасць скараціла вытворчасць на 2,2%, а апрацоўчая — на 0,2%.
Аб'ём прамысловай вытворчасці ў супастаўных цэнах перавысіў узровень папярэдняга года ў вытворчасці вырабаў з дрэва і паперы; паліграфічнай дзейнасці — на 14,7%, асноўных фармацэўтычных прадуктаў і прэпаратаў — на 10,1%, транспартных сродкаў і абсталявання — на 5%, прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў — на 2,7%, паведамляе Белстат.
reform.by