У Беларусі ў чарговы раз даражае аўтамабільнае паліва
Падаражанне зноў складзе 1 капейку, паведамляе партал tut.by, які спасылаецца на неназваныя крыніцы.

Здымак БЕЛТА
У Беларусі ў чарговы раз даражае аўтамабільнае паліва. Адбудзецца гэта ў ноч на суботу.
АІ-92 будзе каштаваць 1 рубель 17 капеек, АІ-95 — 1 рубель 25 капеек, АІ-98 — 1 рубель 36 капеек, дызель — 1 рубель 29 капеек.
За няпоўныя два месяцы кошт на аўтамабільнае паліва ў нашай краіне вырас у сярэднім на 4%.
Паводле «Еўрарадыё»