У Мінску падаражэў праезд у грамадскім транспарце

 У Мінску падаражэў праезд у грамадскім транспарце. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Фота з сайта belta.by

Фота з сайта belta.by


Так, кошт праезду аўтобусамі, тралейбусамі, трамваямі ў звычайным і хуткасным рэгулярных зносінах павышаны з 0,50 да 0,55 рубля за адну паездку, метрапалітэнам — з 0,55 да 0,60.
Фіксаваныя тарыфы на гарадскія перавозкі ручной паклажы пасажыраў: аўтобусамі, тралейбусамі, трамваямі выраслі таксама на 0,05 рубля да 0,55 рубля за правоз аднаго месца ручной паклажы; метрапалітэнам — да 0,60.
Гранічны максімальны тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў аўтобусамі катэгорыі "М3" у экспрэсных рэгулярных зносінах устаноўлены ў 0,70 рубля за адну паездку.
Таксама павышаныя тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах: гранічныя максімальныя тарыфы ў звычайных рэгулярных зносінах — да 0,06 за адзін кіламетр, у хуткасных рэгулярных зносінах — да 0,08; у экспрэсных рэгулярных зносінах — да 0,09; на дадатковых рэйсах у рэгулярных зносінах — да 0,08.
Рашэнні Мінгарвыканкама набылі моц.

Папярэдняе падаражанне праезду было ў снежні 2015 года.
БелаПАН