У Мінску кошт праезду ў транспарце плануецца павысіць да 2,5 тысяч

Кошт праезду ў гарадскім транспарце Мінска плануецца павысіць да 2 500 беларускіх рублёў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік дырэктара ДП "Мінсктранс" Ірына Якубоўская.



asdfgyuipo.jpg

"Рашэнне Мінгарвыканкама па гэтаму пытанню яшчэ не прынята, але такі пратакол ёсць. Як плануецца, кошт праезду ў гарадскім транспарце Мінска павялічыцца з 1 кастрычніка да 2 500 беларускіх рублёў за адну паездку. Але гэта магчыма толькі пасля ўзгаднення адпаведнага дакумента ў Мінэканомікі і Мінюсце", — сказала Ірына Якубоўская.

Паводле слоў намесніка дырэктара, прычынай павышэння кошту праезду стала падаражанне паліва. 

Апошні раз праезд у гарадскім транспарце Мінска даражэў 25 мая бягучага года з 1 700 да 2 500 беларускіх рублёў.

news.belta.by