Украіна. НБУ зноў адмовіў беларусам у набыцці «Сбербанка»

Рашэнне прынялі 14 верасня. У Нацбанку заявілі, што беларусы падалі недастатковую колькасць дакументаў.



НБУ адмовіў “Парытэтбанку” ва ўзгадненні набыцця "Сбербанка" ва Украіне. Фота: inform.kz

НБУ адмовіў “Парытэтбанку” ва ўзгадненні набыцця "Сбербанка" ва Украіне. Фота: inform.kz

Нацыянальны банк Украіны (НБУ) 14 верасня адмовіў беларускаму “Парытэтбанку” ва ўзгадненні набыцця “Сбербанка” ва Украіне. Пра гэта ў пятніцу, 21 верасня, паведамляе прэс-служба НБУ.

Адпаведнае рашэнне прыняў Камітэт па пытаннях нагляду і рэгулявання дзейнасці банкаў.

Рэгулятар заявіў, што беларусы падалі недастатковую колькасць дакументаў і інфармацыі для пацвярджэння адпаведнасці заяўкі патрабаванням заканадаўства Украіны.

Нагадаем, адзіным пакупніком на ўкраінскую даччыную структуру расійскага “Сбербанка” заставаўся “Парытэтбанк”, які належыць Упраўленню справамі прэзідэнта Беларусі.

Раней, 19 сакавіка, НБУ ужо адмаўляў у набыцці праз “Парытэтбанк” істотнага ўдзелу ў “Сбербанка” ў памеры 100% яго статутнага капіталу.

Паводле korrespondent.net