Уладальнік беларускага «Ідэя Банка» прадасць яго «МТБанку»
99,999% акцый павінны быць прададзеныя за 50 млн рублёў да 2 красавіка 2021 года.

Польскі ўладальнік акцый беларускага "Ідэя Банка" Getin Holding заключыў дамову ўмоўнага продажу акцый "МТБанку", які належыць сямʼі набліжанага да беларускіх уладаў бізнесмена Аляксея Алексіна.
99,999% акцый павінны быць прададзеныя за 50 млн рублёў да 2 красавіка 2021 года.
Як вядома, акцыянерамі ЗАТ "МТБанк" з'яўляюцца СЗАТ "Энерга Оіл" і ТДА "Белнафтагаз", якія належаць сям'і беларускага бізнэсоўца і "кашалька Лукашэнкі" Аляксея Алексіна.
Нядаўна, з-за пагрозы трапіць пад еўрапейскія санкцыі, ён перапісаў долі ў сваіх кампаніях на сыноў. Аднак і такі крок не абавязкова выратуе яго ад траплення ў "чорныя спісы" Еўрасаюза.